Фото: t.me/bazabazon
Беларусы і расіяне ў складзе экіпажа верталёта МІ-26Т пакінулі Туніс.
«Паведамляем, што дзякуючы садзейнічанню туніскіх уладаў, якія прынялі ўсе неабходныя меры для аператыўнага вырашэння ўзніклай сітуацыі, экіпаж верталёта паспяхова пакінуў Туніс у ноч з 21 на 22 снежня г.г.», — паведамляе пасольства Расіі ў Тунісе.
Нагадаем, экіпаж верталёта МІ-26Т — грамадзяне Расіі і 2 грамадзяніна Беларусі — быў затрыманы ў туніскім аэрапорце Джэрба 19 снежня, дзе верталёт здзейсніў планавую тэхнічную пасадку. Члены экіпажа некалькі дзён знаходзіліся ў транзітнай зоне аэрапорта. Як патлумачылі туніскія ўлады, у верталёта не было дазволу на пералёт у наступны пункт маршруту.