Беларускія мытнікі забралі 33 тысячы долараў у грамадзяніна Ізраіля

Грамадзянін Ізраіля, які прыляцеў у Мінск рэйсам з Тэль-Авіва, пакінуў на беларускай мытні 33 тыс. долараў у эквіваленце.

Як паведамілі ў ДМК, пасажыр выбраў зялёны калідор пры праходжанні мытнага кантролю і не задэклараваў грошы, якія меў пры сабе, — усяго 33 тыс. долараў у розных валютах. Яны знаходзіліся ў багажы падарожніка.

Без дэкларавання праз мяжу можна перамяшчаць не больш за 10 тыс. долараў.

У дачыненні да грамадзяніна Ізраіля распачатая крымінальная справа. Грошы канфіскаваныя да рашэння суда.

Фота: ДМК