Фото: lubelskie.kas.gov.pl
Польскія мытнікі выявілі некалькі партый беларускіх цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезці ў Польшчу.
У Карашчыне беларус за рулём фуры спрабаваў правезці больш за 3 тысячы пачкаў цыгарэт, схаваўшы іх у колах. Яму давялося заплаціць штраф у 50 тысяч злотых (каля 13 тысяч долараў).
Яшчэ адну партыю цыгарэт выявілі ў пункце пропуску «Кузніца». 20 тысяч цыгарэт былі схаваныя ў вагоне грузавога цягніка, які ехаў з Беларусі. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 20 тысяч злотых (5180 долараў).