Беларускія цыгарэты везлі ў Латвію пад выглядам морквы

Літоўскія мытнікі перахапілі беларускія цыгарэты на расійска-латвійскай мяжы. Іх спрабавалі ўвезці пад выглядам морквы, паведамляе мытня Латвіі.

Грузавы аўтамабіль перасякаў расійска-латвійскую мяжу ў пункце пропуску «Грэбнева» 10 кастрычніка. У машыне перавозілася свежая морква, але мытнікі зрабілі кантрольныя надрэзы ў скрынках і выявілі, што ў іх ёсць схаваны адсек з цыгарэтамі.

Усяго было канфіскавана больш за 42 тысячы пачак цыгарэт Queen Menthol, Queen Superslims і NZ Black з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт складае каля 250 тысяч еўра.

Распачата крымінальная справа па факце кантрабанды ў буйным памеры. Адзін чалавек затрыманы і змешчаны пад варту.

Фота: vid.gov.lv
Фота: vid.gov.lv