Беларускія цыгарэты спрабавалі правезці ў Польшчу ў даху вагона

Польскія мытнікі знайшлі чарговую партыю беларускіх кантрабандных цыгарэт.

Цыгарэты былі схаваныя ў дахах двух пустых вагонаў грузавога цягніка, які ехаў з Брэста. Мытнікі канфіскавалі больш за 5000 пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 100 тысяч злотых, паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне.

Фота: lubelskie.kas.gov.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!