Беларускія цыгарэты не згарэлі пры падзенні дрона кантрабандыстаў у Літве

Літоўскія памежнікі збілі чарговы дрон кантрабандыстаў, які прывёз цыгарэты з Беларусі. Беспілотнік разбіўся і згарэў, але беларускія цыгарэты не пацярпелі.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з панядзелка на аўторак каля вёскі Лішкунішкес у Шальчынінкайскім раёне. Патрульныя пачулі гук беспілотніка, змаглі ўстанавіць з ім візуальны кантакт праз цеплавізар, а затым ужылі прыладу для перахопу дронаў. Беспілотнік упаў у лясістай мясцовасці.

Дрон знайшлі раніцай у аўторак прыкладна за 800 метраў ад дзяржмяжы. Пры падзенні беспілотнік згарэў, але яго груз не быў пашкоджаны. Канфіскаваныя дзве скрынкі (1000 пачкаў) цыгарэт Minsk Superslims. Партыя ацэненая ў 5,5 тыс. еўра.

Гэта ўжо 58-ы беспілотнік, перахоплены літоўскімі памежнікамі ў 2026 годзе. Летась яны перахапілі 59 дронаў.

Фота: VSAT
Фота: VSAT