Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі — СМІ

Грамадзянін Беларусі загінуў пры крушэнні верталёта Мі-8 на авіябазе Матан ас-Сарра на поўдні Лівіі 9 лютага. Верталёт, які выконваў санітарны рэйс, разбіўся пры заходзе на пасадку. На борце знаходзілася пяць чалавек.

«Паводле звестак аднаго з маіх падпісчыкаў, правым пілотам санітарнага рэйса быў грамадзянін Беларусі А. М., камандзірам паветранага судна — грамадзянін Расіі С. П. (раней служыў з маім падпісчыкам у адным палку). Таксама загінулі два медыцынскія работнікі і пацыент, якога перавозілі», — паведамляе тэлеграм-канал «ОтВинта».

Паводле звестак лівійскіх СМІ, верталёт выконваў эвакуацыю параненага вайскоўца. Al-Wasat называе імёны трох загінулых — гэта два лівійскія вайскоўцы і медбрат.

Фота: Kufra-Ambulance and Emergency board
Фота: Kufra-Ambulance and Emergency board
Фота: facebook.com/abdulla.kufra
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!