Беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў загінуў ва Украіне

Беларускі добраахвотнік Віталь Трыгубаў з пазыўным «Вітушка» загінуў 19 кастрычніка падчас выканання баявога задання. Пра гэта паведаміў Беларускі добраахвотніцкі корпус.

Развітанне з Трыгубавым адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. З меркаванняў бяспекі дакладнае месца і час арганізатары абяцаюць паведаміць ахвочым праз яго пабрацімаў.

У падраздзяленні адзначылі, што Трыгубаў быў адным з першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў лютым 2022 года адправіліся калонай абараняць Кіеў. Ён быў сябрам арганізацыі «Малады фронт», служыў у падраздзяленнях «Волат» і «Тэрор».

Паводле інфармацыі корпуса, у апошнім баі Трыгубаў прыкрыў сабой пабрацімаў з батальёна Hatred.