Беларускі банк запусціў плацежныя стыкеры

“Белаграпрамбанк” укараніў плацежныя стыкеры. Гэта невялікія налепкі, якія дублююць функцыі банкаўскай карты.

Такая налепка мае ўбудаваны чып і падтрымлівае тэхналогію NFC.

Стыкер складаецца з дзвюх частак: налепкі з чыпам, якая прыляпляецца на смартфон або іншую паверхню, а таксама карткі з інфармацыяй пра ўладальніка, тэрмін дзеяння і праверачны код.

Фота: Белаграпрамбанк
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!