Reform.news

Беларуская “Вікіпедыя” папярэдзіла рэдактараў аб недаступнасці функцыі схавання правак

Рэдакцыя Reform.news · 17 красавіка 2026, 11:28

https://reform.news/be/belaruskaja-vikipedyja-papjarjedzila-rjedaktara-ab-nedastupnasci-funkcyi-shavannja-pravak/

У беларускай “Вікіпедыі” папярэдзілі пра праблему з бяспекай рэдактараў: праект страціў рэвізораў — удзельнікаў, якія маглі хаваць або выдаляць з гісторыі праўкі ў матэрыялах на адчувальныя тэмы. На гэта звярнуў увагу праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У выніку інфармацыя пра аўтараў і змест рэдагаванняў цяпер могуць заставацца адкрытымі. Удзельнікам, якія знаходзяцца ў Беларусі, рэкамендуюць устрымацца ад рэдагавання палітычных і іншых рызыкоўных артыкулаў са сваіх уліковых запісаў — нават пад псеўданімамі. У якасці альтэрнатывы прапануецца выкарыстоўваць часовыя акаўнты або рэжым інкогніта.

У супольнасці цяпер праходзіць абмеркаванне і галасаванне за часовае рашэнне, якое дазволіла б часткова аднавіць функцыю схавання правак.

Скрыншот старонкі
Рэклама

Пакінуць адказ