Беларуская лыжніца Ганна Каралёва паказала 45-ты вынік у алімпійскай гонцы ў Тэзера

Беларуская лыжніца Ганна Каралёва паказала 45-ты вынік у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам на 10 км вольным стылем на зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі.

Як паведамілі ў Нацыянальным камітэце Беларусі, спартсменка прайшла дыстанцыю ў добрым тэмпе, саступіўшы 3 хвіліны 10,01 секунды пераможцы — Фрыдзе Карлсан са Швецыі, якая ў Тэзера ў другі раз стала алімпійскай чэмпіёнкай. Усяго ў гонцы прынялі ўдзел 111 спартсменак.

Срэбны медаль заваявала шведка Эбба Андэрсан, бронзу — амерыканка Джэсі Дыгінс.

Раней на цяперашняй Алімпіядзе Каралёва заняла 34-е месца ў скіятлоне на дыстанцыі 10+10 км і стала 48-й у класічным спрынце.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!