Фото: БЖД
Беларуская чыгунка за месяц з пачатку праекта “Славянскі караван” адправіла ўжо шэсць скразных цягнікоў ва Узбекістан. Імі дастаўлена больш за 24 тыс. т беларускіх экспартных грузаў.
Маршрут цягніка праходзіць праз Расію і Казахстан. Ён фарміруецца на станцыі Орша-Усходняя, адкуль зборныя саставы з прадукцыяй дрэваапрацоўкі і харчовай прамысловасці, нафтапрадуктамі і хімікатамі ідуць на грузавую станцыю Чукурсай у межах Ташкента, затым грузы размяркоўваюцца па розных рэгіёнах Узбекістана.
Пакуль Беларуская чыгунка адпраўляе цягнікі раз на тыдзень, але разлічвае, што яны будуць адпраўляцца часцей з ростам аб’ёму перавозак.