Фото: Минобороны
У беларускай арміі праходзіць кантрольны занятак па кіраванні ракетнымі ўдарамі з ужываннем РСЗА «Паланэз-М» і аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М».
Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, занятак праходзіць у тым ліку на значнай аддаленасці ад пунктаў пастаяннай дыслакацыі, ва ўмовах лясіста-балотнай мясцовасці. Паводле слоў начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба генерал-маёра Руслана Чэхава, прыцягваліся некалькі воінскіх частак. Яны працавалі на трох палігонах і некалькіх участках мясцовасці.
“Для ўсіх воінскіх частак ракетных войскаў гэта былі незнаёмыя месцы, што, вядома, ускладняла іх работу. У ходзе кантрольнага занятку было шмат перамяшчэнняў, здзяйснялі марш на вялікія адлегласці да 300 кіламетраў. Адмовы тэхнікі не было”, – сказаў ён.
У ходзе занятку таксама адпрацоўвалася процідзеянне дыверсійна-разведвальным групам праціўніка, а таксама вядзенне баявых дзеянняў ва ўмовах уздзеяння беспілотнікаў, у тым ліку FPV-дронаў.
“Занятак праводзіўся ў тым ліку і з баявымі пускамі: яны былі праведзены і ўдзень, і ўначы, у складаных пагодных умовах. З усімі задачамі ракетчыкі справіліся дастойна.
Кожнае падраздзяленне дзейнічала аўтаномна, але ў межах агульнага плана пад агульным кіраваннем. Падводзячы папярэднія вынікі занятку, адзначаю, што ракетныя войскі гатовы выконваць задачы па прызначэнні», – дадаў Чэхаў.