«Беларусбанк» знізіў некаторыя тарыфы для фізічных асоб, а таксама скасаваў плату за працэдуры пры афармленні крэдытаў.
Па аперацыях з бягучымі рахункамі, інкаса і замены зношаных банкнот:
- зменшана ўзнагароджанне за залічэнне на бягучыя (разліковыя) рахункі фізічных асоб (у тым ліку доступ да якіх забяспечваецца праз дэбетавую плацежную картку) і выдачу грашовых сродкаў без адкрыцця рахунку ў беларускіх рублях да 1,5% ад сумы, максімум 5 базавых велічынь. Раней дзейны памер ўзнагароджання — 2% ад сумы, максімум 700 рублёў;
- зменшана ўзнагароджанне па аперацыях афармлення і выдачы даведкі па запыце фізічнай асобы аб наяўнасці рахункаў або рэшце грашовых сродкаў па іх да 22,5 рубля. Раней дзейны памер узнагароджання — 25 рублёў;
- выключана плата за прадастаўленне ў банкаматах, інфакіёсках банка, у Інтэрнэт-банкінгу міні-выпіскі аб дзесяці апошніх аперацыях, здзейсненых карткай або з выкарыстаннем яе рэквізітаў за 7 апошніх дзён. Раней дзейны памер узнагароджання — 1 рубель;
- выключаны мінімальныя ўзроўні ўзнагароджання за прыём на інкаса і за замену зношанай, але якая захавала прыкметы плацежаздольнасці, замежнай валюты.
Як паведамілі ў банку, цяпер не будзе спаганяцца плата за:
- афармленне дагавора паручыцельства, афармленне дадатковага пагаднення да дагавора паручыцельства;
- афармленне дагавора аб закладзе па крэдытах на спажывецкія патрэбы;
- пераклад доўгу па крэдыце на іншую фізічную асобу;
- унясенне змяненняў у крэдытны дагавор па ініцыятыве крэдытаатрымальніка;
- афармленне і выдачу даведкі па запыце фізічнай асобы аб рэшце запазычанасці па крэдытным дагаворы; аб заключэнні (незаключэнні) крэдытнага дагавора на атрыманне льготнага крэдыту; аб неатрыманні (атрыманні) льготнага крэдыту на газіфікацыю; паручыцелю ў мэтах выканання яго абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;
- разгляд дакументаў па гарантыях або паручыцельствах юрыдычных асоб, якія прымаюцца ў забеспячэнне вяртання крэдытаў на спажывецкія патрэбы.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!