Флаг Израиля. Иллюстративное фото.
На беларускім турыстычным рынку зноў з’явіліся прапановы тураў у Ізраіль. Пра гэта паведамляе РСТА.
Тураператары прапануюць варыянт з наведваннем славутасцяў і знаходжаннем на курортах. Так, прапануецца 7-дзённы тур з Мінска з пералётам, размяшчэннем у сонечнай Нетаніі, экскурсіямі ў Ерусалім, Віфлеем, Назарэт, Канну Галілейскую і на Мёртвае мора. За такую паездку просяць каля 1500 долараў з пералётам.
Прапановы тураў аднавіліся пасля пачатку палётаў «Белавія» з Мінска ў Тэль-Авіў.