Reform.news

Беларуса завочна прысудзілі да 6 гадоў калоніі і пазбавілі звання

Рэдакцыя Reform.news · 11 сакавіка 2026, 14:17

https://reform.news/be/belarusa-zavochna-prysudzili-da-6-gado-kalonii-i-pazbavili-zvannja/

Брэсцкі абласны суд завочна прысудзіў Дзмітрыя Баніта да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 1000 базавых велічынь (45 тысяч рублёў). Таксама ён пазбаўлены звання «малодшы сяржант запасу”, паведамляе прэс-служба суда.

Баніт абвінавачваўся па пяці артыкулах:

  • ч. 1 арт. 130 КК аб распальванні варожасці;
  • арт. 188 аб паклёпе;
  • ч. 3 арт. 203-1 аб незаконных дзеяннях з персанальнымі данымі;
  • арт. 364 аб гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
  • арт. 369 аб абразе прадстаўніка ўлады.

Спецвытворчасць была пачата ў кастрычніку 2025 года.

Рэклама

Пакінуць адказ