Фото: rs.gov.lv
У Латвіі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які перавозіў семярых мігрантаў у аўтамабілі, паведамляе памежная служба Латвіі.
Латвійскія памежнікі спынілі аўтамабіль Skoda ў Лудзенскім краі 10 лістапада. За рулём знаходзіўся беларус, а ў салоне і багажніку — сем чалавек без сапраўдных віз і дазволу на знаходжанне. Устаноўлена, што раней замежнікі незаконна перайшлі беларуска-латвійскую мяжу.
У дачыненні да беларуса распачалі крымінальную справу за незаконнае перамяшчэнне асоб праз мяжу.