Беларуса затрымалі каля мяжы з дронам, а дома знайшлі метэазонды

Смаргонскія памежнікі затрымалі мужчыну ў лесе ў Астравецкім раёне 1 кастрычніка. Пры ім знайшлі беспілотнік з камплектуючымі, паведамляе ДПК.

Пры аглядзе дома памежнікі выявілі аўтамабіль Volkswagen, метэазонды і радыёстанцыі. Усе прадметы канфіскаваныя для экспертызы.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму (ч. 1 арт. 24.19 КаАП) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (ч. 1 арт. 18.38 КаАП). Артыкулы прадугледжваюць штраф да 100 базавых і канфіскацыю дрона.

Нагадаем, 1 кастрычніка на літоўскай мяжы быў затрыманы яшчэ адзін беларус з самаробным беспілотнікам.