Фото: gov.pl
Супрацоўнікі польскай падатковай службы затрымалі два аўтамабілі, якія перавозілі падробленыя аксесуары для вытворчасці цыгарэт. Іх спынілі пры ўездзе з Літвы на польска-літоўскай мяжы, паведамляе Падаткова-мытная палата ў Беластоку.
Адным аўтамабілем кіраваў 49-гадовы грамадзянін Беларусі. У прычэпе яго аўтамабіля знайшлі 2 млн кардонных упакоўак для цыгарэт і амаль 500 рулонаў коркавых абгортак для фільтраў з таварным знакам вядомага тытунёвага брэнда.
У другім аўтамабілі, за рулём якога знаходзіўся 37-гадовы грамадзянін Румыніі, выявілі 3,6 млн падробленых кардонных упаковак для цыгарэт.
Агульны кошт нелегальнага тавару ацэньваецца ў больш як 1 млн злотых (275 тысяч долараў). Яго канфіскавалі і змясцілі на склад. Вадзіцелі грузавікоў дапытаны.