Reform.news

Беларуса з кантрабандным грузам тытуню затрымалі ў Польшчы

Рэдакцыя Reform.news · 28 мая 2026, 15:56

https://reform.news/be/belarusa-z-kantrabandnym-gruzam-tytunju-zatrymali-polshchy/

У Сілезскім ваяводстве супрацоўнікі мытна-падатковай службы і Цэнтральнага следчага бюро паліцыі праверылі грузавы аўтамабіль, які рухаўся па трасе А1. У грузавым адсеку выявілі кантрабандны тытунь, паведамляе Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы.

Кіроўца, 34-гадовы грамадзянін Беларусі, прад’явіў дакументы на перавозку тытунёвых адходаў з Італіі ў Літву. У каробках, якія перавозіліся ў паўпрычэпе, мытнікі знайшлі больш за 14,5 тоны тытуню для курэння. Яго рынкавы кошт ацэньваецца больш чым у 15 млн злотых (4,1 млн долараў).

Пачата расследаванне. Кіроўцу дапыталі ў якасці сведкі.

Фота: gov.pl
Фота: gov.pl
Рэклама

Пакінуць адказ