Фото: strazgraniczna.pl
У польскім Тарнуве памежнікі правяралі дакументы супрацоўнікаў будаўнічай кампаніі і выявілі беларуса, які знаходзіўся ў Польшчы нелегальна.
Пры праверцы дакумента высветлілася, што беларус значыцца ў спісе замежнікаў, знаходжанне якіх у Польшчы з’яўляецца непажаданым, паведамляе памежная служба Польшчы.
Беларуса абавязалі вярнуцца на радзіму. Яму таксама забаранілі паўторны ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны на тры гады.