Беларус спрабаваў вывезці ў Польшчу чалавечыя валасы
Рэдакцыя Reform.news · 29 красавіка 2026, 17:33
https://reform.news/be/belarus-sprabava-vyvezci-polshchu-chalavechyja-valasy/Польскія мытнікі выявілі дзве спробы ўвозу ў Польшчу чалавечых валасоў, паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Бяла-Падляскай.
Грамадзянін Беларусі і жыхар Чэхіі выязджалі з Беларусі ў Польшчу на аўтамабілях праз пункт пропуску «Тэрэспаль». У іх багажы знайшлі чалавечыя валасы агульнай вагой каля 4 кг.
Адзін з мужчын патлумачыў, што вязе іх у падарунак для жонкі.
