Фото: Минобороны
Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Валерый Рэвенка сустрэўся ў Маскве з намеснікам Міністра абароны Расіі Васілём Асьмаковым.
Бакі абмеркавалі бягучы стан двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферы. Таксама абмяркоўвалася маючая адбыцца сустрэча міністраў абароны Беларусі і Расіі на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін СНД, якая пройдзе 2 красавіка ў Маскве.
«Па выніках сустрэчы выказана задавальненне аператыўным вырашэннем усіх надзённых пытанняў», — паведамляе Мінабароны Беларусі.
11 лютага беларуская дэлегацыя на чале з Рэвенкам прыме ўдзел у пасяджэнні Каардынацыйнай нарады кіраўнікоў органаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва міністэрстваў абароны краін СНД.