Аступілася і ўпала на рэйкі. На станцыі “Беларусь” загінула дзяўчына

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 1 сакавіка на станцыі “Беларусь”. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце. Загінула 19-гадовая дзяўчына.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яна спрабавала перайсці шляхі па-за пешаходным пераходам.

“У момант набліжэння цягніка яна аступілася, упала на рэйкі і ў выніку апынулася пад коламі рухомага састава. Машыніст цягніка прыняў меры да экстранага тармажэння, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося”, — расказалі ў СК.

На месцы працавалі эксперты і следчыя, апытаныя відавочцы, прызначаныя экспертызы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!