Асфальтаўкладчык насмерць пераехаў пенсіянера ў Слуцкім раёне

У Слуцкім раёне асфальтаўкладчык насмерць пераехаў 72-гадовага пенсіянера 11 лістапада, паведамляе Следчы камітэт.

49-гадовы машыніст працаваў на дарозе ў аграгарадку Грэск. Падчас руху заднім ходам ён наехаў на мужчыну, які падышоў блізка да месца работ. Ад атрыманых траўмаў пенсіянер памёр.

Паводле папярэдніх даных, участак работ быў агароджаны воданаліўнымі блокамі.

У дачыненні да вадзіцеля распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).