Паводле інфармацыі Reform.news, арыштаваных па справе кнігавыдаўцоў перавялі ў СІЗА КДБ.
Масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг прайшлі ў лютым. На пачатку сакавіка “экстрэмісцкім фарміраваннем” была прызнана кааліцыя трох выдавецтваў. Рашэнне пра гэта прыняў КДБ. У сувязі з фарміраваннем узгадваліся ў тым ліку Дзмітрый Колас, Вацлаў Багдановіч і Аляксандр Яўдаха. Яны і пераведзены ў СІЗА КДБ. Таксама пад вартай знаходзіцца Вікторыя Багдановіч, дачка Вацлава Багдановіча.