«Арэшнік» утрымлівае сотню кампанентаў беларускай вытворчасці — Офіс прэзідэнта Украіны
Рэдакцыя Reform.news · 29 ліпеня 2026, 14:21
https://reform.news/be/arjeshnik-utrymlivae-sotnju-kampanenta-belaruskaj-vytvorchasci-ofis-prjezidjenta-ukrainy/Расійская ракета «Арэшнік» утрымлівае каля 100 кампанентаў беларускай вытворчасці. Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на дарадцу прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслава Уласюка.
Сёння ён прадэманстраваў абломкі «Арэшніка» і крылатай ракеты «Бандэроль». Паводле яго слоў, «Арэшнік» утрымлівае больш за 1000 кампанентаў расійскай вытворчасці, яшчэ каля 100 — беларускай.
Уласюк падкрэсліў, што большая частка кампанентаў выраблена ў 2023-2024 гадах, але ёсць і 2025 года. Ён адзначыў, што РФ цяпер можа выпускаць «Арэшнікі» практычна без замежных камплектуючых.
Дарадца ўкраінскага прэзідэнта расказаў, як прыкладна выглядае кінетычны зарад. У ім 36 элементаў паражэння, верагодна, выкананых з вальфраму.

