Фото: Reform.by
Сіноптыкі выпусцілі штармавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі на пятніцу.
“Удзень 12 чэрвеня (пятніца) у цэнтральных раёнах рэспублікі чакаецца рэзкая змена надвор’я, пахаладае: максімальная тэмпература паветра складзе +14… +19°С, у Мінску +14… +16°С”, – гаворыцца ў паведамленні.
Заўтра надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт, услед за якім пачне паступаць прахалодная паветраная маса з паўночнага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Часам дажджы, удзень месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад +6°С на захадзе да +17°С на ўсходзе, максімальная ўдзень +14… +20°С, ва ўсходніх раёнах +21… +27°С.