Reform.news

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны з-за туману

Рэдакцыя Reform.news · 24 лютага 2026, 07:32

https://reform.news/be/aranzhavy-zroven-nebjaspeki-abveshchany-z-za-tumanu/

У Беларусі на 24 лютага абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману.

“Туманы, якія назіраюцца ў многіх раёнах краіны, захаваюцца да канца дня 24 лютага. Бачнасць у туманах 100-500 м. У Мінску ў перыяд з 7 да 12 гадзін у горадзе чакаецца туман, які захаваецца да канца дня”, – паведамілі ў Белгідрамеце.

Сёння ў краіне будзе воблачна. Часам ападкі (дождж, мокры снег, снег). Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра -1… +5°С.

Рэклама

Пакінуць адказ