Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 11 чэрвеня

Сіноптыкі распаўсюдзілі штармавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі на чацвер.

“11 чэрвеня (чацвер) ноччу па заходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні. У дзённыя гадзіны пры навальніцах у асобных раёнах – шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. У Мінску ўдзень чакаецца навальніца, месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с”, – гаворыцца ў паведамленні.

Заўтра ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы, і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Мінімальная тэмпература паветра ноччу +12… +18°С, максімальная ўдзень складзе ад +18°С па захадзе да +30°С па ўсходзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!