Фото: facebook.com/viesojosaugumotarnyba
1 студзеня каля 19:44 у забароненай зоне каля Вільнюскага аэрапорта быў заўважаны беспілотнік, паведамляе Служба грамадскай бяспекі Літвы (СГБ).
Супрацоўнікі СГБ усталявалі месца запуску дрона. У 20:02 беспілотнік і яго аператар былі затрыманыя. У дачыненні да аператара склалі адміністрацыйны пратакол. Дрон канфіскаваны.