Андрэй Швед прызначаны старшынём Вярхоўнага суда

Генеральны пракурор Андрэй Швед на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу быў абраны старшынём Вярхоўнага суда Беларусі.

На пасаду генпракурора Швед быў прызначаны ў верасні 2020 года. Ён знаходзіцца пад персанальнымі міжнароднымі санкцыямі Еўразвязу, ЗША, Канады, Швейцарыі, Японіі і Украіны.

Андрэй Швед выступаў супраць амністыі людзей, якія трапілі пад палітычныя рэпрэсіі. У лютым 2023 года ён узначаліў камісію па вяртанні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!