Евгений Рубашко. Источник: "Вясна"
Анархіста Яўгена Рубашку, асуджанага на пяць гадоў калоніі, дадаткова прыгаварылі яшчэ да аднаго года пазбаўлення волі. Яго судзілі па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Прысуд быў вынесены 9 кастрычніка, паведамляе тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь».
Рубашку судзілі разам з іншымі анархістамі ў красавіку 2022 года. Ён атрымаў пяць гадоў калоніі па абвінавачанні ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні». Рубашка прызнаны палітвязнем.
Яўген утрымліваецца ў жодзінскай турме. За два гады зняволення яго 11 разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар.