Reform.news

Алкаголь не будуць прадаваць у Баранавічах двое сутак

Рэдакцыя Reform.news · 3 красавіка 2026, 07:32

https://reform.news/be/alkagol-ne-buduc-pradavac-u-baranavichah-dvoe-sutak/

Баранавіцкі гарвыканкам рашэннем №705 ад 24 сакавіка вызначыў перыяды, калі ў горадзе не будзе прадавацца алкаголь. Як звычайна, гэта даты апошніх званкоў і выпускных вечарын у школах.

Згодна з рашэннем, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, алкаголь не будзе прадавацца ў Баранавічах:

  • з 8 раніцы 23 мая да 8 раніцы 24 мая,
  • з 8 раніцы 12 чэрвеня да 8 раніцы 13 чэрвеня.

Выключэнне з забароны зроблена для продажу алкаголю ў грамадскім харчаванні ў разліў.

Рэклама

Пакінуць адказ