Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай — відэа

Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прыбыў у Вільнюскі аэрапорт, дзе ўпершыню за тры гады сустрэўся са сваёй жонкай Наталляй Пінчук. Відэа сустрэчы публікуе «Радыё Свабода».

Па словах сужэнцаў, з Наталляй звязаліся амерыканскія дыпламаты, якія суправаджалі вызваленых палітвязняў. За ўвесь час да Наталлі не дайшло ніводнага ліста ад мужа. Алесь Бяляцкі ў 2025 годзе атрымаў ад яе адзін ліст.

Нагадаем, Алеся Бяляцкага прысудзілі да 10 гадоў калоніі. Яго і іншых праваабаронцаў «Вясны» прызналі вінаватымі ў кантрабандзе, здзейсненай арганізаванай групай, і фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Ён правёў за кратамі 1613 дзён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!