Акаўнты Волкава і Яшына ўнеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” акаўнты ў Telegram расійскіх апазіцыйных дзеячаў Леаніда Волкава і Іллі Яшына.

“Экстрэмісцкай” інфармацыйную прадукцыю іх акаўнтаў палічыў суд Лоеўскага раёна. Рашэнне датаванае 31 жніўня.

Таксама ў спіс унеслі Instagram-акаўнт “masahiro_sibbata” і TikTok-акаўнт “Тот самый Белорус”.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!