Фото: Агрокомбинат Дзержинский
ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» далучае тры прадпрыемствы Віцебскай вобласці. Інфармацыя пра рэарганізацыю размешчана на АПФР.
У склад найбуйнейшага сельгаспрадпрыемства ўвойдуць:
Нагадаем, у пачатку гэтага года Лукашэнка адправіў «ратаваць» Віцебскую вобласць бізнесменаў Аляксандра Машэнскага («Санта», «Савушкін прадукт») і Яўгена Баскіна («Сервалюкс»), а таксама «Агракамбінат «Дзяржынскі» на чале з яго дырэктарам Уладзімірам Лук’янавым. «Савушкін прадукт» ужо атрымаў «Полацкі малочны камбінат», а нядаўна абмяркоўвалася пытанне продажу «Сервалюксу» некалькіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Дубровенскім раёне.
«Агракамбінат «Дзяржынскі» павінен атрымаць «Аршанскі мясакамбінат», аднак пакуль гаворка ідзе пра далучэнне трох іншых прадпрыемстваў.
У апошнія гады агракамбінат рэгулярна пашыраецца. У 2025 годзе да яго былі далучаныя ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Суднікаўскі», ААТ «Вілейскі камбікормавы завод». У папярэднія гады ў склад агракамбіната ўвайшлі ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка», ААТ «Мінскі мясакамбінат».