АДКБ у кастрычніку правядзе вучэнні ў Беларусі

У Беларусі ў кастрычніку пройдуць вучэнні пад эгідай АДКБ. Пра гэта расказаў генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Таалатбек Масадыкаў.

“На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у кастрычніку г.г. адбудзецца камандна-штабное вучэнне з Міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства – 2026». Таксама будзем ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці ў сферы прадухілення біялагічных пагроз з мэтай стварэння надзейнай сістэмы забеспячэння біялагічнай бяспекі АДКБ.

На тэрыторыі Беларусі ў кастрычніку зноў адбудзецца спецыяльнае вучэнне АДКБ «Бар’ер-2026», тым самым будзе працягнутая практыка сумеснага выканання задач па ліквідацыі біялагічных пагроз у інтарэсах калектыўных міратворчых сіл АДКБ”, — сказаў ён.

Нагадаем, у мінулым годзе Беларусь у межах старшынства ў АДКБ таксама прымала вучэнні арганізацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!