Скриншот
29 чэрвеня ў Беларусі пабіты абсалютны тэмпературны рэкорд. У Пінску тэмпература паветра склала 39,4°С, сведчаць даныя Белгідрамета на 14:10.
Папярэдні рэкорд (38,9°С) быў зафіксаваны ў Гомелі 8 жніўня 2010 года.
Нагадаем, сёння ў краіне дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі з-за высокіх тэмператур.