Фото: t.me/gai_minobl
У Мінскім раёне аўтобус МАЗ праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з двума аўтамабілямі, паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама. ДТЗ адбылося сёння ў 10:59.
42-гадовы кіроўца аўтобуса рухаўся з боку дарогі Н-9031 «Калодзішчы — Заслаўе» ў напрамку мінскай вуліцы Мірашнічэнкі. Ён праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем Iveco пад кіраваннем 28-гадовага кіроўцы, а затым — з BMW. Пасля гэтага аўтобус урэзаўся ў святлафор і агароджу.
На шчасце, пацярпелых няма. На момант здарэння пасажыраў у салоне аўтобуса не было. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.