Reform.news

Падатковая заблакуе Spotify у Беларусі 1 снежня

Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 19:50

https://reform.news/be/padatkovaja-zablakue-spotify-u-belarusi-1-snezhnja/

З 1 снежня доступ да музычнага стрымінгавага сэрвісу Spotify у Беларусі будзе абмежаваны. Рашэнне прыняло Міністэрства па падатках і зборах праз непагашаную запазычанасць кампаніі.

«На вялікі жаль, у Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь вымушаныя канстатаваць, што музычны сэрвіс плацельшчыка-нерэзідэнта, нягледзячы на актыўную працу з ім, не пагасіў запазычанасць перад бюджэтам Рэспублікі Беларусь па падатку на дададзеную вартасць», — паведамляе МПЗ.

Сума запазычанасці не называецца.

З 1 снежня распаўсюджванне кантэнту Spotify у Беларусь будзе спыненае, што «абмяжуе магчымасць атрымання выручкі кампаніяй-нерэзідэнтам ад беларускіх падпісчыкаў».

МПЗ параіла беларусам, якія аплацілі падпіску, звяртацца па пытаннях вяртання сродкаў у Spotify.

Скрыншот сайта МПЗ
Рэклама

Пакінуць адказ