Reform.news

Мытнікі знайшлі ў беларуса кнігу XVII стагоддзя

Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 17:21

https://reform.news/be/mytniki-znajshli-belarusa-knigu-xvii-stagoddzja/

Грамадзянін Беларусі ехаў праз мяжу з кнігай XVII стагоддзя. Яе вынялі, а ў дачыненні да мужчыны пачалі адміністрацыйны працэс, паведамляе ДМК.

Беларус перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Брэст» па зялёным калідоры. Падчас дагляду мытнік заўважыў старую кнігу ў белым пераплёце на нямецкай мове. Мужчына патлумачыў, што вязе яе на просьбу незнаёмай асобы.

Экспертыза ўстанавіла, што кніга датуецца XVII стагоддзем, а яе кошт складае каля 26 тысяч рублёў. Выданне прызнанае культурнай каштоўнасцю.

Кніга вынятая да суда. Распачатая адміністрацыйная справа. Мужчыну пагражае штраф да 30 базавых велічынь і канфіскацыя кнігі.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Рэклама

Пакінуць адказ