У Пінску на былую лекарку завялі крымінальную справу за перадачу інфармацыі «экстрэмісцкаму фарміраванню»
Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 14:25
https://reform.news/be/u-pinsku-na-byluju-lekarku-zavjali-kryminalnuju-spravu-za-peradachu-infarmacyi-jekstrjemisckamu-farmiravannju/У Пінску ў дачыненні да 48-гадовай былой супрацоўніцы ўстановы аховы здароўя распачалі крымінальную справу за перадачу інфармацыі ў чат-бот Telegram-канала, прызнанага беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем». Жанчыне пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Як сцвярджаюць у пракуратуры Брэсцкай вобласці, у кастрычніку 2026 года жанчына, якая раней працавала лекаркай, пасля звальнення перадавала ў чат-бот інфармацыю пра дзейнасць медустановы. Гэтыя дзеянні кваліфікавалі як садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 КК.
Справа перададзеная ў Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта для папярэдняга расследавання.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
