Reform.news

Беларус зняў на відэа ласёў, якія злізвалі соль з дарогі

Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 09:44

https://reform.news/be/belarus-znja-na-vidjea-lasjo-jakija-zlizvali-sol-z-darogi/

Гамяльчук Міхаіл Картошкін зняў на відэа ласёў, якія злізвалі соль з двухпалоснай дарогі ў лесе. У цёмны час сутак жывёлы ласаваліся супрацьгалалёднай пасыпкай і маглі стаць прычынай сур’ёзнай аварыі.

«Вылізвалі дарогу! Будзьце асцярожныя!» — падпісаў відэа гамяльчук.

Соль патрэбная ласям фізіялагічна. У лесе саланцоў не хапае, таму цяга да дарожных рэагентаў для гэтых жывёл цалкам натуральная.

Нягледзячы на тое, што ў соль на дарозе трапляюць нафтапрадукты, цяжкія металы і пясок з асфальту, галоўнай рызыкай для жывёлы з’яўляецца гібель пад коламі. Для кіроўцы гэтая сустрэча таксама можа быць смяротнай: дарослы лось важыць 300–500 кг і стаіць на доўгіх нагах, таму пры ўдары туша ўлятае ў лабавое шкло і дах. Лік сутыкненняў з дзікімі жывёламі ў Беларусі ідзе на тысячы: 3593 за студзень–жнівень 2026 года, на 7,3% больш, чым годам раней.

Рэклама

Пакінуць адказ