У Камянецкім раёне ў рамках праверкі сфарміравалі два атрады апалчэння
Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 12:44
https://reform.news/be/u-kamjaneckim-rajone-ramkah-praverki-sfarmiravali-dva-atrady-apalchjennja/У Беларусі праходзіць праверка гатоўнасці народнага апалчэння. У рамках мерапрыемства ў Камянецкім раёне сфарміраваныя два атрады. Пра гэта распавёў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, які выехаў на месца.
“У Камянецкім раёне, побач з дзяржаўнай мяжой, фарміруюцца два атрады народнага апалчэння. Мной было заслуханае рашэнне старшыні райвыканкама аб фарміраванні. Хачу сказаць: ёсць разуменне, рашэнне даволі поўнае і ёмістае. Ахопленыя ўсе пытанні, звязаныя з фарміраваннем атрадаў народнага апалчэння. Некаторыя моманты падкарэктавалі”, — сказаў ён, перадае БелТА.
Паводле яго слоў, падчас праверкі былі верыфікаваныя спісы па сельсаветах. У цэлым у раёне можна сфарміраваць каля 16 атрадаў.
“Людзям будзе выдавацца зброя, і сумесна з участковымі, аператыўнымі супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў МУС яны будуць выконваць гэтыя задачы. Практычна гэты ланцужок мы цяпер і адпрацоўваем”, — патлумачыў Вальфовіч.
Сёння будуць сфарміраваныя самі атрады. Заўтра яны атрымаюць зброю, а затым правядуць заняткі па баявым зладжванні.
