Законапраект «Аб амністыі ў сувязі з Годам беларускай жанчыны» паступіў у Палату прадстаўнікоў
Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 10:57
https://reform.news/be/zakonapraekt-ab-amnistyi-suvjazi-z-godam-belaruskaj-zhanchyny-pastupi-u-palatu-pradsta-niko/У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект «Аб амністыі ў сувязі з Годам беларускай жанчыны». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
“У першую чаргу амністыя закране жанчын, якія здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, шматдзетных маці, цяжарных жанчын, пенсіянерак, жанчын з інваліднасцю, а таксама асуджаных за злачынства па неасцярожнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Амністыя таксама закране мужчын, якія здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце.
“У аснову законапраекта пакладзеныя гуманізм, павага да жанчыны і мацярынскіх пачуццяў. Гэты крок закліканы спрыяць найхутчэйшаму вяртанню юных беларускіх грамадзян пад нагляд сваіх маці і бабуль, а дарослых жанчын — да сваіх дзяцей”, — пракаментавалі ў прэс-службе.
