Міліцыя знайшла ў рэканструктара кулямёт
Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 10:51
https://reform.news/be/milicyja-znajshla-rjekanstruktara-kuljamjot/МУС паведаміла пра выняцце некалькіх адзінак зброі ў 53-гадовага жыхара Глыбокага. Дадому да яго нагрымнулі супрацоўнікі ГУБАЗіК і спецназаўцы.
У выніку ў мужчыны вынялі:
- кулямёт узору 1940 года і дульную прыладу да яго,
- прадмет, сабраны з састаўных частак вінтоўкі “Маўзер”,
- пісталет, перароблены са стартавага рэвальвера для стральбы патронамі да наразной зброі,
- больш за 300 боепрыпасаў рознага калібру.
Трэба адзначыць, што на кадрах МУС прадэманстраваны не кулямёт, а зброя, падобная да нямецкага пісталета-кулямёта MP 38/40.
“Мужчына патлумачыў, што гэтая маёмасць дасталася яму ад памерлага дзеда. Аднак міліцыянеры ўстанавілі, што падазраваны валодае навыкамі вырабу і аднаўлення падобнага роду вырабаў і неаднаразова быў удзельнікам рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны”, — расказалі ў МУС.
Распачатая крымінальная справа.


