Reform.news

Памежнікі не далі жыхару Брэста правезці беспілотнік

Рэдакцыя Reform.news · 25 лістапада 2026, 13:01

https://reform.news/be/pamezhniki-ne-dali-zhyharu-brjesta-pravezci-bespilotnik/

Жыхар Брэста, які вяртаўся з Польшчы, паспрабаваў правезці праз мяжу беспілотнік. Лятальны апарат памежнікі выявілі ў багажніку аўтамабіля, там жа былі камплектуючыя да яго.

“Мужчына патлумачыў, што набыў яго ў падарунак дзіцяці і не ведаў, што ўвозіць яго ў Беларусь нельга. Прадметы канфіскаваныя, па гэтым факце пачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 18.38 КаАП Рэспублікі Беларусь”, — паведамілі ў ДПК.

У Беларусі фізічным асобам забаронена мець беспілотнікі. Таксама забаронены іх увоз у краіну, у тым ліку цацак.

Рэклама

Пакінуць адказ