Reform.news

Лаўроў прыляцеў у Гомель

Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 20:54

https://reform.news/be/la-ro-pryljace-u-gomel/

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў прыляцеў у Гомель увечары 24 лістапада.

У Гомелі яго сустрэў кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў.

Лаўроў возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі. Плануецца, што бакі падвядуць вынікі выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2024–2026 гады і падпішуць новую Праграму на 2027–2029 гады.

Рэклама

Пакінуць адказ