У Беларусі рэзка падаражэе кніга заўваг і прапаноў
Рэдакцыя Reform.news · 25 лістапада 2026, 07:31
https://reform.news/be/u-belarusi-rjezka-padarazhjee-kniga-za-vag-i-prapano/Міністэрства фінансаў Беларусі вырашыла рэзка павялічыць памер платы за кнігу заўваг і прапаноў.
Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Мінфіна №63 ад 9 лістапада, якой памер платы за кнігу ўстаноўлены ў 12 рублёў. Дакумент уступае ў сілу пасля апублікавання.
Дагэтуль за кнігу плацілі 5,5 рубля. Такі памер платы дзейнічаў з 1 ліпеня 2019 года.
